nutranyburatina ([info]nutranyburatina) wrote,
  • Mood: гард-рок
  • Music: галілуйа
Карацей, лімэрыкі пра мясцовых, вядомых у вузкіх колах знакамітасьцяў, пераважна акалялітаратурнага сьвету. Можа, хоць апасьля гэтага паста у каго-небудзь узьнікне жаданьне набіць мне твар, бо неяк сумна жывем, камарадзішы.

У мяне Андрэй Хадановішч
Запытаў: "Дзе ж Акудовішч?"
"Не шукай го дарма,
Бо яго жа няма
Гэта прыклад безвыходных становішч.

Журналіст Аляксандр Фядута
Хадзіў сёньня чамусьці надзьмуты:
"Што за жыцьце
Аднае Небыцьцё
І навокал адныя пакуты.

Гляджу ў неба - вялізная дуліна,
Майстра слова ГрЭгора Барадуліна
Яна сьвеціць усім
Хворым, сумным, дурным.
І канешне Аляксандру Казуліну

Беларускі Тэзей Балахонаў
Мае недзе пяцьсот балахонаў
Ён буйны прадпраймач,
Вунь, ён крочыць, пабач
І лятуць яму кветкі з балконаў.

А Валерка Руселік з Гародні
Падпільноўваў дзяўчат з падваротні
А яны ад яго
ОгогОгогогО
Дзесь хавалісь чацьвертыя содні

Агурбаш з Шабаноў Анджаліна Анджаліка
Агуркоў паяла з вазелінам базелікам
І какашкі яе
Усе празь яе
Выляталі як гіты Анджаліны Анджалікі.

Мартысевіч Марыйка ўсё марыць
З мараплаўцам па морах паплаваць
пазнаёміцца з Марксам
памарнатраўнічаць баксам
маржанё ў Марсэлі пабачыць.

На пэрфоманс Зьміцер Вішнёў
Мае звычку хадзіць без майткоў
А навошта яны
Мы ж зусім не паны,
А паэты лугоў і палёў.

Віктар Жыбуль і Вера Бурлак
На гаўбцы разводзілі мак
Гадавалі яго
Бы малеча свайго
І ды іх прыляцеў нейкі рак

Неяк ноччу спадар Адам Глёбус
Не ўвайшоу у апошні аўтобус
Нейкі Нумар набраў
Пачакаў-пачакаў
І за ім прыляцеў аэробус

  • Post a new comment

    Error

  • 16 comments

[info]siarzh

October 4 2006, 11:19:22 UTC 5 years ago

пра гурбаш крута :)
астатнія таксама
сымпатычненькія :)

[info]balachon

October 4 2006, 12:58:51 UTC 5 years ago

буйны прадпраймач - вельмі нечакана=)

[info]nutranyburatina

October 6 2006, 12:26:57 UTC 5 years ago

неабходна было патлумачыць паходжаньне пяцьціста балахонаў)

[info]balachon

October 6 2006, 12:49:07 UTC 5 years ago

яўны намёк на 500 ас. Грушы)))

[info]nutranyburatina

October 9 2006, 19:28:09 UTC 5 years ago

а кветкі, вядома, - ружы, а дзе ружы там й грушы). усё сыходзіцца.)

[info]balachon

October 9 2006, 20:48:13 UTC 5 years ago

піярчык)

http://litara.net/forum/787/all

[info]nutranyburatina

October 13 2006, 17:12:51 UTC 5 years ago

Re: піярчык)

ды мяне там залажалі.) можа мне там свой адзел адчыніць й назваць яго "абсяралка"

[info]balachon

October 13 2006, 19:43:38 UTC 5 years ago

Re: піярчык)

ага, ад балахонаў уваччу мігціць. добра што хоць "крочыць" на якое іншае слаўцо не перайначылі:-/

[info]cvetnayakapusta

October 4 2006, 16:45:20 UTC 5 years ago

а пра мяне няма...ыыы...сьцягнуў, гад, пра Гародню, сам ведае у каго!

[info]nutranyburatina

October 4 2006, 17:03:19 UTC 5 years ago

а хто ты ў параўнаньні з Анджалікай Агурбаш?

[info]maryjka_

October 5 2006, 21:59:35 UTC 5 years ago

Ёсьць удалыя:)_

[info]nutranyburatina

October 6 2006, 12:25:38 UTC 5 years ago

2-3?

[info]daroha

October 9 2006, 19:56:22 UTC 5 years ago

фігасе (8

а у менску інакш, чым у мінску,
бо ў апошнім ўсё неяк па-сьвінску.
а у першым - горадзе вершаў -
трэці дзень каранцін
для усіх бурацін,
і для нутранага, каторы найлепшы.


(с) daroha
_________________________________
вось вам мой знак прызнаньня (8

[info]feduta

November 3 2006, 21:06:03 UTC 5 years ago

Молодой нутряной Буратино
Вёл себя как большая скотина.
Обижал стариков
В пачках ли(!)мериков(!)
И гулял в шортах он из сатина.

[info]feduta

November 3 2006, 21:08:45 UTC 5 years ago

Подумал: а бить морду деревянному долгоносому пацану -- скучно! Вот выпить с ним чарку "Кленовой" или "На бруньках" было бы можно...

[info]valjaryna

November 21 2006, 14:37:25 UTC 5 years ago

:))
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…